Што думаюць беларусы пра знешнюю палітыку

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House, доктар грамадскіх навук (PhD)

На стан вясны 2024 года толькі тры незалежныя ад дзяржавы ініцыятывы адкрыта публікуюць вынікі апытанняў беларускай грамадскай думкі: Chatham House, Філіп Біканаў у межах Belarus Change Tracker і Беларуская аналітычная майстэрня. Для таго, параўнаць актуальныя звесткі з дадзенымі 1990-2010-ых, варта карыстацца лічбамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў [1].

Улічваючы рознасці метадаў, датаў апытанняў і/ці пытанняў, яны ўсе паказваюць падобную сітуацыю. Па знешнепалітычнай арыентацыі беларусы падзеленыя на тры групы: дзве вялікія – прарасійская і пранейтральная, і меншая – празаходняя. Ніводная з гэтых груп не мае большасці ў грамадстве, а найбольшы патэнцыял для аб’яднання грамадскіх груп мае нейтральны варыянт падтрымання сувязяў з Захадам і Расіяй на аднолькавым узроўні. Нават унутры супрацьлеглых груп ёсць шмат ідэй, якія падкрэсліваюць “нейтральнасць” беларусаў [2].

Матывацыі знешнепалітычнай арыентацыі беларусаў

На падставе адказаў на адкрытыя і закрытыя пытанні ў апытаннях Chatham House можна казаць аб матывацыях беларусаў. Пачнем з адказаў на адкрытае пытанне “Чаму Вы выбралі той ці іншы геапалітычны саюз?”, якое задавалася пасля першаснага пытання пра знешнепалітычныя матывацыі. (Ніжэй у кавычках прыводзяцца цытаты рэспандэнтаў, а групіраванне матывацый паводле Генадзя Коршунава).

Сярод матывацый прарасійскага выбару можна вызначыць [3]:

  • Наканаванасць лёсу (“Исторически мы всегда были вместе. Европа для нас чужая”, “Мы славяне, мы одних корней. Мы издревле жили вместе”.)
  • Геапалітычнае супрацьстаянне (“Мы один народ с Россией, за Россией правда! А европейцы и США – сраные капиталисты!”, “В Европе некоторые даже не знают о существовании Беларуси”.)
  • Слабая Беларусь і “магутная” Расія (“Мы никому, кроме России, не нужны”, “Россия – великая страна, наша старшая сестра. Только в союзе с Россией мы будем жить в мире и покое”.)
  • Існыя сувязі (“С Россией у нас союз между государствами на протяжении долгих лет дружбы и товаро-рыночных отношений”, “Почему? Потому что – нефть, газ и родственные души”.)
  • “Народжаныя ў СССР” (“Мы едины, нас насильно разъединили, разбили наши семьи. Если бы не было развала СССР, то не было бы сейчас и войны!”, “Потому что я хочу жить в границах Отечества 1945 года, за эти границы мои дедушки и бабушки отдавали свои жизни”.)

Сярод матывацый празаходняга выбару можна вызначыць [4]:

  • Гістарычная еднасць (“Исторически мы были цивилизованным и прогрессивным европейским государством. Не вижу причин что-то менять”, “Мы ближе к Европе, чем к русским”.)
  • Недавер да Расіі (“Лучше ориентироваться на демократический путь развития европейских стран, чем на разруху и грабеж собственной страны в России”, “Россия тянет Беларусь за собой на дно предрассудков, не уважает наш суверенитет, считая частью своей страны. Союз с Россией – это отсутствие развития и демократии”.)
  • Еўрапейскія каштоўнасці (Беларусь должна стать свободной и демократической страной. Союз с ЕС – это хороший вариант для нас после смены власти”, Там спокойно и безопасно! Там соблюдают законы! Законы у них справедливы!.)
  • Магчымасці развіцця (“Союз с ЕС даст возможность развиваться личной инициативе у людей. Будет развиваться частное предпринимательство, появится средний класс, будет обмен в научной сфере. Я вижу очень много плюсов как для людей, так и для страны”, “Высокий уровень жизни, высокие зарплаты у врачей, возможность жить в окружении красоты природы и архитектуры, доступность моря и гор, вкусные продукты высокого качества, забота о комфорте человека со стороны государства во всех аспектах, действительно социально ориентированные страны”.)

Сярод матывацый выбараў “па-за любымі саюзамі” і “сябраваць з тымі і тымі” можна вызначыць [5]:

  • Беларусь як мост (“Беларусь находится в центре Европы и окружена большим количеством стран; для создания хорошего трафика товаров и улучшения экономической ситуации лучше союзничать со всеми окружающими Беларусь государствами”, В России энергоресурсы дешевле, а в Европе прогрессивные взгляды”, “За Россию – тесные экономические и социальные связи. За ЕС – возможность учиться, перенимать опыт более развитых стран”.)
  • Пачуццё бяспекі (“Я против каких-либо конфликтов, а эти союзы могли бы их не допустить”, “Страна должна жить в мире, а не воевать во имя чуждых для простого народа ценностей”, “Беларусь находится между двумя серьезными противниками. Нельзя допустить участия Беларуси в военных и политических конфликтах”.)
  • Інтуіцыя / складана адказаць.

Яшчэ адна прызма, праз якую можна глядзець на матывацыі беларусаў з’яўляецца адказ на прамое пытанне. Паводле яго ёсць тры галоўныя чыннікі, якія ўплываюць на выбар саюзнікаў:

  • наколькі гэта палепшыць эканамічны стан краіны;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню бяспекі;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню незалежнасці [6].

Што думаюць беларусы пра вайну Расіі супраць Украіны

Беларусы падзеленыя ў сваім стаўленні да расійскай вайны супраць Украіны. Пры гэтым, колькасць тых, хто не падтрмлівае дзеянні Крамля большая, чымся доля тых, хто іх падтрымлівае [7].

Цягам двух гадоў у беларускай грамадскай думцы адсутнічае значная дынаміка ў стаўленні да вайны. Гэта сведчыць аб устойлівым падзеле ў беларускім грамадстве.

Нават прыхільнікі расійскіх дзеянняў, якія складаюць траціну грамадству, не хочуць, каб Беларусь у ёй удзельнічала. У грамадстве сфармаваны антываенны кансэнсус, які абапіраецца на страх распаўсюджвання ваенных дзеянняў на тэрыторыю Беларусі, а таксама жаданне найхутчэйшага завяршэння канфлікту.

Вайна не прывяла да кардынальных зменаў у знешнепалітычных арыентацыях. Галоўная змена звязана з памяншэннем колькасці тых, хто выбірае адначасовы саюз з Еўрапейскім саюзам і Расіяй.

[1] Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў, http://www.iiseps.org.

[2] Р. Астапеня (2024), Якую Беларусь хочуць беларусы?, https://belaruspolls.org/narratives-2.

[3] Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Расію, а не Еўропу?, https://newbelarus.vision/chamu-vybirayuc-rasiyu.

[4] Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Еўропу, а не Расію?, https://newbelarus.vision/chamu-belarusy-vybirayuc-europu.

[5] Г .Коршунаў (2022), Чаму беларусы не хочуць ні да Расіі, ні ў Еўрасаюз, https://newbelarus.vision/ni-rasii-ni-eurasayuz.

[6] Chatham House Belarus Initiative, Результаты тринадцатой волны исследования, https://belaruspolls.org/wave-13.

[7] Р. Астапеня, Ф. Биканов, К. Нестерович (2023), Взгляды беларусов на войну​ и влияние фактора страха на результаты онлайн-опросов общественного мнения, https://belaruspolls.org/narratives-1.

Што пачытаць па тэме

  1. Р. Астапеня, Ф. Биканов, К. Нестерович (2023), Взгляды беларусов на войну​ и влияние фактора страха на результаты онлайн-опросов общественного мненияhttps://belaruspolls.org/narratives-1.
  2. Р. Астапеня (2024), Якую Беларусь хочуць беоарусы?https://belaruspolls.org/narratives-2.
  3. Штотыднёвая рассылка Генадзя Коршунава, https://newbelarus.vision/authors/genadz-korshunau.
  4. Chatham House Belarus Initiative, https://belaruspolls.org.