Што думаюць беларусы пра знешнюю палітыку

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня

Заснавальнік Цэнтра новых ідэй, дырэктар «Беларускай ініцыятывы» Chatham House, доктар грамадскіх навук (PhD)

На стан вясны 2023 года толькі тры незалежныя ад дзяржавы ініцыятывы адкрыта публікуюць вынікі апытанняў беларускай грамадскай думкі: Chatham House [1], Філіп Біканаў у межах Belarus Change Tracker і Беларуская аналітычная майстэрня. Для таго, параўнаць актуальныя звесткі з дадзенымі 1990-2010-ых, варта карыстацца лічбамі Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў [2].

Улічваючы рознасці метадаў, датаў апытанняў і/ці пытанняў, яны ўсе паказваюць падобную сітуацыю. У сваіх знешнепалітычных перавагах беларусы расцярушаныя паміж некалькімі варыянтымі, а ідэя Беларусі, як краіны, якая мае выдатныя стасункі і з Захадам, і з Расіяй усё яшчэ вельмі папулярная ў грамадстве [3].

Матывацыі знешнепалітычнай арыентацыі беларусаў

На падставе адказаў на адкрытыя і закрытыя пытанні ў апытаннях Chatham House можна казаць аб матывацыях беларусаў. Пачнем з адказаў на адкрытае пытанне “Чаму Вы выбралі той ці іншы геапалітычны саюз?”, якое задавалася пасля першаснага пытання пра знешнепалітычныя матывацыі. (Ніжэй у кавычках прыводзяцца цытаты рэспандэнтаў, а групіраванне матывацый паводле Генадзя Коршунава).

Сярод матывацый прарасійскага выбару можна вызначыць: [4]

  • Наканаванасць лёсу
  • (“Исторически мы всегда были вместе. Европа для нас чужая”, “Мы славяне, мы одних корней. Мы издревле жили вместе”.)
  • Геапалітычнае супрацьстаянне (“Мы один народ с Россией, за Россией правда! А европейцы и США – сраные капиталисты!”, “В Европе некоторые даже не знают о существовании Беларуси”.)
  • Слабая Беларусь і “магутная” Расія (“Мы никому, кроме России, не нужны”, “Россия – великая страна, наша старшая сестра. Только в союзе с Россией мы будем жить в мире и покое”.)
  • Існыя сувязі (“С Россией у нас союз между государствами на протяжении долгих лет дружбы и товаро-рыночных отношений”, “Почему? Потому что – нефть, газ и родственные души”.)
  • Народжаныя ў СССР” (“Мы едины, нас насильно разъединили, разбили наши семьи. Если бы не было развала СССР, то не было бы сейчас и войны!”, “Потому что я хочу жить в границах Отечества 1945 года, за эти границы мои дедушки и бабушки отдавали свои жизни”).

Сярод матывацый празаходняга выбару можна вызначыць: [5]

  • Гістарычная еднасць (“Исторически мы были цивилизованным и прогрессивным европейским государством. Не вижу причин что-то менять”, “Мы ближе к Европе, чем к русским”.)
  • Недавер да Расіі (“Лучше ориентироваться на демократический путь развития европейских стран, чем на разруху и грабеж собственной страны в России”, “Россия тянет Беларусь за собой на дно предрассудков, не уважает наш суверенитет, считая частью своей страны. Союз с Россией – это отсутствие развития и демократии”.)
  • Еўрапейскія каштоўнасці (Беларусь должна стать свободной и демократической страной. Союз с ЕС – это хороший вариант для нас после смены власти”, Там спокойно и безопасно! Там соблюдают законы! Законы у них справедливы!.)
  • Магчымасці развіцця (“Союз с ЕС даст возможность развиваться личной инициативе у людей. Будет развиваться частное предпринимательство, появится средний класс, будет обмен в научной сфере. Я вижу очень много плюсов как для людей, так и для страны”, “Высокий уровень жизни, высокие зарплаты у врачей, возможность жить в окружении красоты природы и архитектуры, доступность моря и гор, вкусные продукты высокого качества, забота о комфорте человека со стороны государства во всех аспектах, действительно социально ориентированные страны”)

Сярод матывацый выбараў “па-за любымі саюзамі” і “сябраваць з тымі і тымі” можна вызначыць: [6]

  • Беларусь як мост (“Беларусь находится в центре Европы и окружена большим количеством стран; для создания хорошего трафика товаров и улучшения экономической ситуации лучше союзничать со всеми окружающими Беларусь государствами”, В России энергоресурсы дешевле, а в Европе прогрессивные взгляды”, “За Россию – тесные экономические и социальные связи. За ЕС – возможность учиться, перенимать опыт более развитых стран”.)
  • Пачуццё бяспекі (“Я против каких-либо конфликтов, а эти союзы могли бы их не допустить”, “Страна должна жить в мире, а не воевать во имя чуждых для простого народа ценностей”, “Беларусь находится между двумя серьезными противниками. Нельзя допустить участия Беларуси в военных и политических конфликтах”.)
  • Інтуіцыя / складана адказаць.   

Яшчэ адна прызма, праз якую можна глядзець на матывацыі беларусаў з’яўляецца адказ на прамое пытанне. Паводле яго ёсць тры галоўныя чыннікі, якія ўплываюць на выбар саюзнікаў:

  • наколькі гэта палепшыць эканамічны стан краіны;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню бяспекі;
  • наколькі гэта спрыяе ўмацаванню незалежнасці [7].

Што думаюць беларусы пра вайну Расіі супраць Украіны

Беларусы падзеленыя ў сваім стаўленні да вайны. У Беларусі ёсць мільёны тых, хто асуджае ваенныя дзеянні і мільёны тых, хто іх падтрымлівае. Больш за тое, прапорцыі тых і іншых практычна не змяніліся за больш за год вайны. Гэта звязана з тым, што ў Беларусі суіснуюць два грамадствы, якія маюць супрацьлеглыя меркаванні. Таксама ёсць мільёны тых, хто не можа адказаць на гэтае пытанне. То бок, калі скласці тых, хто супраць дзеянняў Расіі і не можа адказаць, то яны складаюць большасцьнязгодных з вайной, хоць яна і невыразная [8].

Пры гэтым самі беларусы не хочуць вайны з Украінай – нават тыя, хто на словах падтрымлівае Расію. У нежадання вайны з Украінай ёсць шмат прычын: пачынаючы ад таго, што частка людзей наогул падтрымлівае Украіну альбо добра да яе ставіцца, частка людзей разумее катастрафічныя наступствы ўдзелу ў ваенных дзеяннях і частка ў рэшце рэшт думае, што гэтая вайна не наша.      

[1] Chatham House Belarus Initiative, https://belaruspolls.org.

[2] Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследванняў, http://www.iiseps.org.

[3] Chatham House Belarus Initiative, Результаты четырнадцатой волны исследования, https://belaruspolls.org/wave-14.

[4] Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Расію, а не Еўропу?, https://newideas.center/chamu-vybirayuc-rasiyu.

[5] Г. Коршунаў (2022), Чаму беларусы выбіраюць Еўропу, а не Расію?, https://newbelarus.vision/chamu-belarusy-vybirayuc-europu

[6] Г .Коршунаў (2022), Чаму беларусы не хочуць ні да Расіі, ні ў Еўрасаюз, https://newbelarus.vision/ni-rasii-ni-eurasayuz

[7] Chatham House Belarus Initiative, Результаты тринадцатой волны исследования, https://belaruspolls.org/wave-13.

[8] Chatham House Belarus Initiative, Результаты пятнадцатой волны исследования, https://belaruspolls.org/wave-15.

Што пачытаць па тэме

  1. Штотыднёвая рассылка Генадзя Коршунава,  https://newbelarus.vision/authors/genadz-korshunau.
  2. Chatham House Belarus Initiative, https://belaruspolls.org/.