Think Tank Gym: ад думкі да публічнай пазіцыі

Дэдлайн: 10.11.2026
17.11–20.12
|
анлайн-праграма 17.11–15.12.2026
афлайн-частка 18.12–20.12.2026

Праграма для маладых людзей, якім неабыякавая будучыня Беларусі, якія цікавяцца грамадскімі і палітычнымі працэсамі, імкнуцца аналізаваць змены і бачаць сябе ў грамадзянска-палітычным сектары, аналітычных цэнтрах, медыя, грамадскіх арганізацыях або палітыцы.

Пра курс

Разам с топавымі прадстаўнікамі і прадстаўніцамі ў сваіх сферах ты навучышся крытычнаму мысленню, напісанню аналітычных тэкстаў, публічным выступам і пабудове ўласнага прафесійнага вобразу.

Спікеркі і спікеры

*Спіс будзе дапоўнены

Антон Раднянкоў

Антон Раднянкоў

Старшыня Рады Цэнтра новых ідэй

Вольга Лойка

Вольга Лойка

Галоўная рэдактарка Plan B

Джэймс Ніксі

Джэймс Ніксі

Брытанскі аналітык, эксперт аналітычнага цэнтру Chatham House

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня

PhD, дырэктар Belarus Initiative, Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй

Юрый Дракахруст

Юрый Дракахруст

Старшы даследчык Цэнтра новых ідэй

Праграма курса

Расписание указано по минскому времени

Антон Раднянкоў

17 лістапада, 19:30

Мапа кампетэнцый: як стаць паспяховым у грамадскім полі

Уводны занятак пра тое, што значыць быць паспяховым у грамадзянска-палітычнай і аналітычнай сферах.

Абмяркуем:

  • з якіх ведаў, навыкаў і асабістых якасцей складаецца прафесійны профіль;

  • як ацаніць уласныя моцныя бакі і зоны развіцця;

  • як выбудоўваць індывідуальную адукацыйную і кар’ерную траекторыю;

  • як звязаць навучанне, прафесійныя мэты і каштоўнасці.

Юрый Дракахруст

19 лістапада, 19:30

Факты vs. меркаванні: як думаць крытычна

Занятак пра працу з інфармацыяй і складанымі грамадска-палітичнымі пытаннямі.

Разгледзім:

  • як адрозніваць факты, меркаванні і інтэрпрэтацыі;

  • як правяраць аргументы і крыніцы;

  • як распазнаваць лагічныя памылкі і кагнітыўныя скажэнні;

  • як фармуляваць уласную пазіцыю і абгрунтоўваць яе;

  • як працаваць з нявызначанасцю і рознымі пунктамі гледжання.

Практыкум: пасля занятку ўдзельнікі напішуць кароткае эсэ і атрымаюць персанальную зваротную сувязь ад Юрыя Дракахруста.

Рыгор Астапеня

24 лістапада, 19:30

На парадку дня: пра што варта пісаць сёння і як знайсці ўласны ракурс

Занятак дапаможа арыентавацца ў сучасным міжнародным парадку дня і вызначаць тэмы, якія патрабуюць глыбокага аналізу.

Абмяркуем:

  • якія тэмы і працэсы сёння фарміруюць міжнародны парадак дня;

  • якія з іх асабліва важныя для разумення сучаснай Беларусі і яе будучыні;

  • як адрозніць доўгатэрміновую тэндэнцыю ад кароткачасовага інфармацыйнага шуму;

  • як зразумець, што пытанне сапраўды важнае і патрабуе дадатковага вывучэння;

  • як ацаніць арыгінальнасць, аналітычны і медыйны патэнцыял будучага матэрыялу;

  • што робіць аналітычны матэрыял цікавым для журналістаў і чаму адны тэксты перадрукоўваюць дзясяткі медыя, а іншыя застаюцца незаўважанымі.

Джэймс Ніксі

25 лістапада, 19:30

Фармат і структура: як ператварыць думку ў тэкст

Разгледзім:

  • чым аналітычны тэкст адрозніваецца ад навіны, калонкі, эсэ і даследавання;

  • як сфармуляваць галоўнае пытанне і асноўную тэзу;

  • як выбудаваць структуру і логіку аргументацыі;

  • як працаваць з фактамі, прыкладамі і высновамі;

  • як пісаць аналітычныя тэксты па-англійску і што неабходна ўлічваць пры працы на міжнародную аўдыторыю.

Вольга Лойка

30 лістапада, 19:30

Уласны стыль: як пісаць ясна і пазнавальна

У праграме:

  • што такое стыль і як ён уплывае на ўспрыманне тэксту;

  • якой павінна быць мова аналітычнага матэрыялу;

  • як пазбягаць канцылярызмаў, штампаў і непатрэбнай складанасці;

  • як знайсці ўласны аўтарскі голас;

  • як сумясціць індывідуальны стыль з патрабаваннямі аналітычнага фармату.

2 снежня, 19:30

Галоўнае паведамленне: як падрыхтавацца да выступлення ў медыя

Тэмы занятку:

  • як рыхтавацца да эфіру, каментара або публічнага выступлення;

  • як вызначыць асноўнае паведамленне — key message;

  • як улічваць аўдыторыю і фармат медыя;

  • як адказваць на складаныя або нечаканыя пытанні;

  • як кантраляваць хваляванне, тэмп, інтанацыю і мову цела;

  • якія тыповыя памылкі робяць эксперты і эксперткі падчас выступленняў.

7 снежня, 19:30

Як вытрымаць вострае інтэрв’ю: практыкуемся ў жывым сімулятары

Практычны занятак у фармаце інтэнсіўнага экспертнага інтэрв’ю — своеасаблівай «пражаркі».

Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць:

  • выступіць у ролі запрошанага эксперта ці эксперткі;

  • патрэніравацца адказваць на вострыя пытанні;

  • навучыцца трымаць асноўную лінію размовы;

  • атрымаць практычную зваротную сувязь;

  • лепш зразумець уласныя моцныя бакі і камунікацыйныя рызыкі.

10 снежня, 19:30

Публічны вобраз: будуем экспертную ролю і давер

Асноўныя пытанні:

  • з чаго складаецца публічны і прафесійны вобраз;

  • як вызначыць уласнае экспертнае пазіцыянаванне;

  • як суадносіць публічную ролю, асабістыя каштоўнасці і прафесійныя мэты;

  • як падтрымліваць паслядоўнасць камунікацыі на розных пляцоўках;

  • як працаваць з рэпутацыяй і публічнай крытыкай;

  • дзе праходзіць мяжа паміж экспертнай і асабістай камунікацыяй.

Выпускнікі і выпускніцы папярэдніх праграм Кампуса палітычнай навукі, якія ўжо будуюць свае міжнародныя кар'еры

14 снежня, 19:30

Куды рухацца далей: будуем асабістую траекторыю

Заключны анлайн-занятак у рэфлексіўным фармаце, прысвечаны аналізу пройдзенага шляху і планаванню далейшага прафесійнага развіцця.

18-20 снежня

Афлайн-частка з адабранымі ўдзельніцамі і ўдзельнікамі

Для каго

  • для маладых беларусаў і беларусак (18–35 гадоў), якія цікавяцца грамадскімі і палітычнымі працэсамі ў Беларусі;
  • думаюць пра магчымыя палітычныя змены і будучыню краіны;
  • праяўляюць грамадзянскую, даследчую, медыйную або палітычную актыўнасць;
  • пачынаюць ці плануюць кар’еру ў аналітычных цэнтрах, грамадскіх арганізацыях, медыя або палітыцы;
  • хочуць навучыцца лепш аналізаваць, пісаць і прадстаўляць свае ідэі.

Чаму ты навучышся

  • будаваць уласны прафесійны профіль;
  • крытычна аналізаваць інфармацыю;
  • пераканаўча пісаць аналітычныя тэксты;
  • упэўнена выступаць у медыя і даваць інтэрв’ю;
  • ствараць публічны экспертны вобраз;
  • станеш часткай сеткі маладых беларускіх аналітыкаў, экспертаў і грамадска-палітычных дзеячаў.