Акадэмія беларускай дыпламатыі

Дэдлайн: 08.04 23:59
13.04–03.06
|
пн, ср
18:30–20:00 (па Мінску)

Адукацыйная праграма, прысвечаная пытанням рэгіянальнай бяспекі і ролі Беларусі ў сучаснай геапалітычнай архітэктуры.

Мы фармуем новае пакаленне экспертак і экспертаў, якія глыбока разумеюць міжнародныя працэсы, умеюць працаваць з даследчымі метадамі і здольныя ператвараць веды ў аргументаваныя аналітычныя высновы.

Пра курс

Гэтае выданне Акадэміі прысвечана рэгіянальнай бяспецы як ключавой рамцы для разумення сучаснага становішча Беларусі. Праграма спалучае трывалую тэарэтычную базу з практычнай даследчай працай: удзельніцы і ўдзельнікі не толькі пазнаёмяцца з падыходамі да аналізу бяспекі ў свеце, але і самі стануць часткай даследчага працэсу.

У межах курса вы будзеце аналізаваць, як Беларусь успрымаецца з перспектыў Украіны, Расіі, Еўрапейскага саюза і ЗША, а таксама як змяняецца яе роля ў кантэксце вайны і рэгіянальных трансфармацый.

Спікеркі і спікеры

*Спіс будзе дапоўнены

Mathieu Boulègue

Mathieu Boulègue

Незалежны даследчык і кансультант у сферы міжнародных канфліктаў і бяспекі

Аляксей Юсупаў

Аляксей Юсупаў

Дырэктар прадстаўніцтва Рэгіянальнага офіса Дыялог Усходняя Еўропа

Андрэй Бушыла

Андрэй Бушыла

Былы кіраўнік дэпартамента Паўночнай Амерыкі і Заходняй Еўропы МЗС Беларусі

Валянціна Чэкан

Валянціна Чэкан

Кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў, Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth

Дар’я Урбан

Дар’я Урбан

Кіраўніца даследчай каманды Цэнтра новых ідэй, сацыялагіня

Павел Мацукевіч

Павел Мацукевіч

Былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня

PhD, дырэктар Belarus Initiative, Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй

Праграма курса

Расписание указано по минскому времени

Рыгор Астапеня,
Павел Мацукевіч,
Дар'я Урбан,
Аляксей Юсупаў

13 красавіка (панядзелак), 18:30–20:30

Уводзіны ў аналіз знешняй палітыкі і рэгіянальнай бяспекі / Знаёмства з праграмай, удзельніцамі і ўдзельнікамі

Рыгор Астапеня

15 красавіка (серада), 18:30–20:30

Суб’ект, буфер ці рызыка? Ролі Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы

Падчас лекцыі разбяромся, якое месца займае Беларусь ў архітэктуры рэгіянальнай бяспекі і якія месцы займала ці можа займаць. Асобная ўвага будзе нададзена ролі Беларусі ў расійска-украінскай вайне.

20 красавіка (панядзелак), 18:30–20:30

Беларусь як ваенны плацдарм: што гэта значыць для рэгіёна

У працэсе лекцыі высветлім, якое ваеннае значэнне Беларусь мае ў сучасным рэгіянальным кантэксце і чаму яе тэрыторыя, інфраструктура і стратэгічнае размяшчэнне разглядаюцца як важны фактар бяспекі ва Усходняй Еўропе.

* лекцыя пройдзе на англійскай мове

22 красавіка (серада), 18:30–20:30

Як свет бачыць Беларусь сёння: дыскусія з міжнароднымі эксперткамі і экспертамі

Нефармальная дыскусія з замежнымі эксперткамі і экспертамі пра тое, як Беларусь успрымаецца ў кантэксце рэгіянальнай бяспекі. У цэнтры размовы – рэгіянальныя перспектывы, ключавыя чаканні і асцярогі з боку знешніх актараў, а таксама тое, якое месца Беларусі адводзіцца ў сучаснай геапалітычнай і бяспекавай канфігурацыі.

*сустрэча адбудзецца на англійскай мове

Дар’я Урбан

29 красавіка (серада), 18:30–20:30

Ад пытання да размовы: як праводзіць экспертныя інтэрв’ю (частка 1)

Практычны варкшоп, які пазнаёміць удзельніц і ўдзельнікаў з логікай паўструктураванага экспертнага глыбіннага інтэрв’ю як аднаго з асноўных інструментаў якаснага даследавання. Падчас сустрэчы будзе разгледжана, як фармуляваць даследчыя пытанні, вызначаць структуру размовы і рыхтавацца да кантакту з эксперткамі і экспертамі.

Рыгор Астапеня

4 траўня (панядзелак), 18:30–20:30

Эвалюцыя і сучасны стан беларуска-расійскіх адносін

Падчас сустрэчы разгледзім, як фарміравалася залежнасць Беларусі ад Расіі, праз якія механізмы яна замацоўваецца і як гэтая залежнасць уплывае на ролю Беларусі ў рэгіянальнай бяспецы. 

Андрэй Бушыла

6 траўня (серада), 18:30–20:30

Заходні кірунак у знешняй палітыцы Беларусі

Прасочым, як змяняліся адносіны Беларусі з ЕС, ЗША і заходнімі інстытутамі. Вы зразумееце, якія інтарэсы і каштоўнасныя ўстаноўкі вызначаюць гэтыя стасункі.

 

Павел Мацукевіч

11 траўня (панядзелак), 18:30–20:30

Кітай і «далёкая дуга» ў беларускай знешняй палітыцы

Разбяромся, як Беларусь выбудоўвае адносіны з Кітаем і шырэйшым кірункам «далёкай дугі» ў знешняй палітыцы. Вы зразумееце, як Беларусь спрабуе дыверсіфікаваць свае знешнія сувязі па-за Расіяй і Захадам, якія магчымасці адкрывае гэты вектар і якія абмежаванні ён мае.

13 траўня (серада), 18:30–20:30

Ядзернае вымярэнне рэгіянальнай бяспекі

Разгледзім, як працуе логіка ядзернага стрымлівання і як яна ўплывае на міжнародныя адносіны. Зразумееце, як фармуюцца рызыкі эскалацыі і ўяўленні пра стратэгічную стабільнасць.

*лекцыя пройдзе на англійскай мове

18 траўня (панядзелак), 18:30–20:30

Нябачны фронт: кібербяспека ў новай архітэктуры рэгіянальнай бяспекі

Высветлім, як лічбавыя пагрозы і кібератакі ўплываюць на сітуацыю ў рэгіёне. Зразумееце, як уразлівасці інфраструктуры і кіберрызыкі становяцца часткай сучасных канфліктаў.

*лекцыя пройдзе на англійскай мове

Рыгор Астапеня

20 траўня (серада), 18:30–20:30

Рэальныя і ўяўныя пагрозы: як іх адрозніць

Практычны варкшоп, на якім будзем працаваць з кейсамі і вучыцца аналізаваць пагрозы ў рэгіянальнай бяспецы. Вы навучыцеся адрозніваць сапраўдныя рызыкі ад перабольшаных і аргументаваць свае высновы.

Павел Мацукевіч

25 траўня (панядзелак), 18:30–20:30

Беларускі дыпламатычны пратакол: сустрэчы, перапіска, правілы

Разбяромся ў правілах і логіцы дыпламатычнага пратаколу як важнай часткі міжнароднай і прафесійнай камунікацыі. Даведаецеся, як працуюць нормы афіцыйнага ўзаемадзеяння, што стаіць за пратакольнымі формамі і чаму яны маюць значэнне ў дыпламатычнай і публічнай практыцы.

Дар’я Урбан

27 траўня (серада), 18:30–20:30

Як зрабіць інтэрв’ю мацнейшым: праца над памылкамі (частка 2)

Практычны варкшоп, на якім прааналізуем ваш першы досвед правядзення паўструктураваных экспертных інтэрв’ю і разбяром тыповыя памылкі. Вы навучыцеся лепш фармуляваць пытанні, кіраваць размовай і атрымліваць больш змястоўныя адказы.

Валянціна Чэкан

1 чэрвеня (панядзелак), 18:30–20:30

Публічныя выступы: як гаварыць упэўнена і па сутнасці

На майстар-класе разбярэмся ў асновах публічных выступаў: як рыхтавацца да розных фарматаў – ад кароткага каментара і панэльнай дыскусіі да прэзентацыі ці мадэраванай размовы. Зразумееце, як будаваць выступ, адаптаваць змест пад аўдыторыю і фармат, а таксама як працаваць з хваляваннем, рытмам і ўласнай прысутнасцю.

Рыгор Астапеня

3 чэрвеня (серада), 18:30–20:30

Дыскусія: Якім мае быць геапалітычны выбар Беларусі?

Разам абмяркуем, якое месца Беларусь можа займаць у сучаснай геапалітычнай і бяспекавай сістэме. Вы сфармулюеце ўласную пазіцыю і аргументы адносна знешнепалітычнай канфігурацыі нашай краіны.

Для каго

  • беларусак і беларусаў ва ўзросце 18–30 гадоў
  • тых, хто цікавіцца міжнароднымі адносінамі і бяспекай
  • студэнтак і студэнтаў, даследчыц і даследчыкаў
  • тых, хто імкнецца развівацца ў сферы аналітыкі, міжнародных адносін або публічнай палітыкі
  • неабходны ўзровень англійскай мовы – не ніжэй за B2

Чаму ты навучышся

  • аналізаваць палітычныя працэсы і фармуляваць даследчыя пытанні
  • праводзіць паўструктураваныя экспертныя інтэрв’ю
  • выяўляць ключавыя патэрны і інтэрпрэтаваць дадзеныя
  • ператвараць вынікі даследавання ў выразныя аналітычныя высновы