Акадэмія новай беларускай дыпламатыі

Дэдлайн: 10.04 23:59
23.04–11.06
|
пн, ср
18:30–20:00

Адукацыйны курс, прысвечаны знешняй палітыцы Беларусі. Мы рыхтуем новае пакаленне «амбасадарак і амбасадараў» Беларусі, якія будуць прасоўваць Беларусь праз прызму культурнай дыпламатыі.

Пра курс

Special Edition па культурнай дыпламатыі. Зможаш даследаваць, якія міфы пра Беларусь існуюць у замежнікаў — і як мы можам іх разбураць, асабліва праз культурную дыпламатыю.

Анлайн-частка да 8 тыдняў, у фінале якой ты напішаш аналітычнае эссе. Найбольш паспяховыя студэнткі і студэнты будуць адабраныя на афлайн-сэсію і прэзентуюць уласныя ідэі.

Спікеркі і спікеры

Андрэй Бушыла

Андрэй Бушыла

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасланнік першага класа, былы палітычны дырэктар МЗС Беларусі

Антон Родненков

Антон Родненков

MA, председатель Совета Центра новых идей

Арцём Шрайбман

Арцём Шрайбман

Палітычны аналітык

Валянціна Чэкан

Валянціна Чэкан

Кансультантка па пытаннях дзелавых камунікацый і публічных выступаў, Speaker-coach TEDxMinsk, TEDxWomen, TEDxYouth

Надзея Зелянкова

Надзея Зелянкова

Крэатыўная дырэктарка

Павел Мацукевіч

Павел Мацукевіч

Былы дыпламат, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй

Рыгор Астапеня

Рыгор Астапеня

PhD, дырэктар Belarus Initiative, Chatham House, заснавальнік Цэнтра новых ідэй

Праграма курса

Рыгор Астапеня,
Павел Мацукевіч

23 красавіка (серада), 18:30–20:30

Уводзіны ў курс / Знаёмства з праграмай і ўдзельнікамі. Уводзіны ў аналіз беларускай замежнай палітыкі. Абмеркаванне сучаснага стану знешняй палітыкі Беларусі.

Рыгор Астапеня

28 красавіка (панядзелак), 18:30–20:00

Умовы фармавання знешняй палітыкі Беларусі: гісторыя, геапалітыка, дыпламатычныя трэкі.

Леся Руднік

30 красавіка (серада), 18:30–20:00

Знешні вобраз Беларусі: хто і як яго фармуе, роля культурнай дыпламатыі.

Рыгор Астапеня

5 траўня (панядзелак), 18:30–20:00

Беларуска-расійскія адносіны: залежнасці, перспектывы, уплыў вайны.

Андрэй Бушыла

7 траўня (серада), 18:30–20:00

Адносіны Беларусі з Захадам: вобраз краіны, магчымасці і абмежаванні.

Павел Мацукевіч

12 траўня (панядзелак), 18:30–20:00

Культурная дыпламатыя: роля ў міжнародных адносінах, кейс ліцвінізму.

Надзея Зелянкова

19 траўня (панядзелак), 18:30–20:00

Беларусь > дранікі: як арт-дыпламатыя робіць краіну заўважнай.

Арцём Шрайбман

21 траўня (серада), 18:30–20:00

Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў: стыль, структура, памылкі.

Павел Мацукевіч,
Андрэй Бушыла

26 траўня (панядзелак), 18:30–20:00

Diplomatic Afterhours: нефармальная размова з дыпламатамі. Інтэрактыўны ток.

Павел Мацукевіч

28 траўня (серада), 18:30–20:30

Беларускі дыпламатычны пратакол: сустрэчы, перапіска, правілы.

Валянціна Чэкан

2 чэрвеня (панядзелак), 18:30–20:00

Майстар-клас па публічных выступах: структура, рытм, упэўненасць.

Антон Раднянкоў

4 чэрвеня (серада), 18:30–20:00

Майстэрства перамоваў: як дасягнуць «так» на сваіх умовах.

Арцём Шрайбман

9 чэрвеня (панядзелак), 18:30–19:10

Майстар-клас па напісанні аналітычных тэкстаў: фідбэк, памылкі.

Рыгор Астапеня,
мадэратарка: Дар'я Рублеўская

11 чэрвеня (серада), 18:30–20:00

Грамадская думка пра знешнюю палітыку Беларусі. Агульная рэфлексія на курс

Для каго

  • маладых лідарак ці лідараў ад 18 да 30 гадоў
  • тых, хто цікавіцца беларускай знешняй палітыкай
  • тых, хто займаецца, ці плануе займацца прасоўваннем Беларусі ў свеце

Чаму ты навучышся

  • свабодна і глабальна думаць пра знешнюю палітыку і культурную дыпламатыю
  • вызначаць тэндэнцыі і ацэньваць іх уплыў на знешні вобраз Беларусі
  • атрымаеш навыкі для прасоўвання беларускай культуры на міжнародным узроўні