IВАН П.
Выпускнік Акадэміі новай беларускай дыпламатыі
10.07.2024
Воўк у воўчай шкуры.Як беларускія ўлады адмаўляюцца ад чалавечага аблічча
26 красавіка ўлады Кіева распачалі тэрміновую эвакуацыю двух бальніц, у тым ліку дзіцячай. Гэта здарылася адразу пасля прамовы кіраўніка КДБ Рэспублікі Беларусь Івана Церцеля з трыбуны «Усебеларускага народнага сходу», у якой ён заявіў пра знаходжанне там тэрарыстаў, і, фактычна, анансаваў атакі па гэтых будынках. І пакуль Аляксандр Лукашэнка яшчэ часамі «гуляецца» ў міратворцу, яго функцыянеры ўжо перасталі саромецца.